Надрукаваць гэтую старонку
15.10.2024

Экспазіцыя БелАЭС адкрыецца на EnergyExpo 2024

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У складзе аб'яднанага стэнда Мінэнерга экспазіцыя Беларускай АЭС будзе прадстаўлена на выставе ў рамках XXVIII Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра".

Спецыялісты атамнай электрастанцыі раскажуць наведвальнікам пра бяспеку і эфектыўнасць АЭС, прынцыпе работы энергаблока, міжнароднае супрацоўніцтва і многае іншае.

З наведвальнікамі стэнда будзе праведзены Атам Quiz на веданне пытанняў атамнай энергетыкі.

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць сувеніры з сімволікай Беларускай АЭС.

Апошняя змена 15.10.2024