Надрукаваць гэтую старонку
18.09.2024

26 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі

Крыніца:

26 верасня 2024 года ў Беларусі праводзіцца Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзяць фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

Мэтай правядзення гэтага мерапрыемства з'яўляецца максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў.

Прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, навучанні навыкам правільных паводзін ва ўмовах пажараў, а таксама па адпрацоўцы планаў эвакуацыі і аказанню першай дапамогі пацярпелым пройдуць ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах, у арганізацыях, месцах з масавай колькасцю людзей.

У рамках акцыі на Беларускай АЭС будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый і аказання першай дапамогі.

Апошняя змена 18.09.2024