Надрукаваць гэтую старонку
02.09.2024

БелАЭС – дзецям!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У Дзень ведаў генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч, намеснік генеральнага дырэктара па якасці, дэпутат Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ерын і намеснік генеральнага дырэктара Уладзімір Грэцкі, разам з намеснікам старшыні Астравецкага райвыканкама Паўлам Міхалюком і галоўным урачом Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы Уладзімірам Мажэйка прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, якая прайшла ў сярэдняй школе №3 горада Астраўца.

Невялікі правінцыйны гарадскі пасёлак, у сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС здабыў статус горада, прырос трыма новымі мікрараёнамі і па колькасці насельніцтва павялічыўся амаль удвая да 15 тысяч чалавек. Сёння - гэта адзін з самых маладых гарадоў у краіне. У Астраўцы пабудаваны 2 новыя школы. Будуецца трэцяя. Сёлета за парты ў першых класах Астраўца села 238 вучняў. З іх, 98 дзетак - гэта дзеці работнікаў Беларускай АЭС. Атамная станцыя развіваецца, прырастае маладымі спецыялістам, а разам з ёй развіваецца, маладзее горад Астравец.

Трэцяя школа - самая новая ў Астраўцы. Сёлета ёй споўнілася 5 гадоў і ў ёй навучаюцца больш за 620 хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх працуюць на Беларускай атамнай электрастанцыі. А гэта 67% ад усёй колькасці навучэнцаў школы. Гэта значыць, з кожных трох школьнікаў, двое - дзеці работнікаў АЭС.

У гэтым навучальным годзе ў першыя класы школы прыйшло 112 дзетак. З іх 54 - дзеці работнікаў Беларускай АЭС.

Семдзесят працэнтаў навучэнцаў старэйшых класаў плануюць у будучыні звязаць сваё жыццё з атамнай энергетыкай.  У школе адкрыты "Атамны клас", у якім хлопцы вывучаюць дысцыпліны, неабходныя для паступлення ў ВНУ ядзерна-энергетычнага профілю. 

Таму, запрашэнне кіраўніка Беларускай АЭС на ўрачыстую лінейку менавіта ў школу №3 было не выпадковым.

Выступаючы на мерапрыемстве Сяргей Алегавіч павіншаваў настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года, а таксама выказаў падзяку педагогам школы за выхаванне і навучанне дзяцей работнікаў Беларускай АЭС, што дазваляе персаналу атамнай электрастанцыі спакойна выконваць свае вытворчыя абавязкі па выпрацоўцы і выдачы электраэнергіі ў адзіную энергасістэму краіны.

Навучэнцам самай маладой школы Астраўца генеральны дырэктар пажадаў новых дасягненняў у вучэбнай дзейнасці і, асабліва, у вывучэнні фізікі, якая з'яўляецца галоўнай вучэбнай дысцыплінай у падрыхтоўцы спецыялістаў для атамнай энергетыкі.

Падчас лінейкі Сяргей Алегавіч Бабовіч і дырэктар школы №3 Людміла Станіславаўна Сасноўская падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж сярэдняй школай №3 і Беларускай АЭС. Таксама, школе быў перададзены спартыўны інвентар, які за кошт уласных сродкаў набылі работнікі атамнай электрастанцыі.

Апошняя змена 02.09.2024