Надрукаваць гэтую старонку
05.08.2024

"Будаўнічы Алімп" скарыўся Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь "Будаўнічы Алімп 2024" дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС" абвешчана пераможцам адразу ў трох намінацыях.

На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, якая адбылася 2 жніўня 2024 года, Беларускай АЭС уручаны дыпломы пераможцаў у намінацыях: "Аб'ект года", "Арганізацыя года" і "Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, сельскіх населеных пунктаў".

Беларуская АЭС неаднаразова станавілася пераможцам розных галіновых рэспубліканскіх конкурсаў. Але, такой колькасцю ўзнагарод у адным конкурсе прадпрыемства адзначана ўпершыню.

Віншуем працоўны калектыў прадпрыемства з ганаровымі ўзнагародамі рэспубліканскага саюза будаўнікоў і жадаем заваявання новых працоўных вяршынь!

Апошняя змена 05.08.2024