Надрукаваць гэтую старонку
23.07.2024

Другі энергаблок БелАЭС 26 ліпеня будзе выведзены ў першы планава-папераджальны рамонт

Крыніца:

У адпаведнасці з міжнароднай практыкай, штогод планавыя рамонтныя работы праходзяць на кожным энергаблоку АЭС для пацвярджэння надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм. Для гэтага спецыялісты правядуць іх дэталёвую дыягностыку, у тым ліку выканаюць пашыраны кантроль металу і зварных злучэнняў абсталявання рэактарнага і турбіннага аддзяленняў. Дадзеныя мерапрыемствы будуць ажыццяўляцца ў рамках зацверджаных графікаў.

Важнай часткай маючых адбыцца работ стане замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае - у актыўную зону рэактара будзе перазагружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам. Яно пастаўлена на станцыю і прайшло ўваходны кантроль.

Да планавага рамонту будуць прыцягнуты беларускія і расійскія арганізацыі.

Другі энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года – сумарна ён выпрацаваў 9,2 млрд.кВтг электраэнергіі. У цэлым з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму першага энергаблока (3 лістапада 2020 года) Беларускай атамнай станцыяй выраблена 33,1 млрд.кВтг электраэнергіі.

Крыніца: Мінэнерга

Апошняя змена 23.07.2024