Надрукаваць гэтую старонку
17.07.2024

Тэхнічны тур кіраўніцтва кампаніі "ЦВЭЛ" прайшоў на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Візіт на атамную электрастанцыю адбыўся ў рамках праграмы знаходжання кіраўніцтва АТ "ЦВЭЛ" (кіруючая кампанія паліўнага дывізіёна дзяржкарпарацыі "Расатам") у Рэспубліцы Беларусь. У мерапрыемстве прыняў удзел дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь Аляксей Дзербін, прадстаўнікі ДВА "Белэнерга" і дзяржаўнага прадпрыемства"БелРАА".

Генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Сяргей Бабовіч цёпла павітаў гасцей, на чале з прэзідэнтам кампаніі Наталляй Нікіпелавай, распавёў пра гісторыю рэалізацыі праекта, бягучы стан і бліжэйшыя планы прадпрыемства.

Кіраўнікі АТ "ЦВЭЛ" азнаёміліся з падрыхтоўкай персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС, наведалі заняткі аператыўнага персаналу на поўнамаштабным трэнажоры пульта кіравання энергаблокам, вывучылі магчымасці лакальнага трэнажора па перагрузцы паліва, пабывалі ў памяшканні аналітычнага трэнажора і трэнажора цэнтральнага пункта кіравання.

На вытворчай пляцоўцы АЭС госці атамнай электрастанцыі азнаёміліся з работай цэнтральнага пункта кіравання, машыннай залы энергаблока №1, брызгальных басейнаў, вежавых выпарных градзірняў і іншых аб'ектаў.

Апошняя змена 17.07.2024