Надрукаваць гэтую старонку
24.04.2024

Чытайце ў часопісе "Энергетычная стратэгія" за сакавік-красавік

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Галоўная тэма вясновага нумара - бяспека і ахова працы. Аднайменную рубрыку адкрывае артыкул намесніка Міністра энергетыкі Д.Р. Мароза "Кіраўнік сярэдняга звяна - асноўны праваднік ідэй бяспекі".

Прынцыпы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама элементы культуры фізічнай бяспекі ў атамнай галіне разгледжаны ў рубрыцы "Ядзерная бяспека".

Блок навiн ахоплівае шырокі спектр тэм - ад вынікаў удзелу Міністра энергетыкі В.М. Каранкевіча ў XIII Міжнародным форуме "Атамэкспа-2024", працэсаў інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС да экспарту торфапрадукцыі, электрыфікацыі транспарту і сусветнага энергетычнага парадку дня ("Навіны").

Нарысам да 70-гадовага юбілею Брэсцкай энергасістэмы адкрываецца рубрыка "Электраэнергетыка". Спецыялістаў зацікавяць артыкулы па такіх актуальных пытаннях, як вібраманіторынг турбаагрэгатаў АЭС Беларусі і нестандартныя тэхнічныя рашэнні па рэканструкцыі размеркавальных сетак у вёсцы.

Да пяцігоддзя Дзяржэнергагазнагляду публікуем інтэрв'ю генеральнага дырэктара ўстановы А.А. Азярца аб задачах, прыярытэтах і выніках работы галоўнага нагляднага органа галіны за мінулыя гады. А каментарыі прадстаўніка энергагазінспекцыі дапамогуць разабрацца ў зменах парадку падрыхтоўкі жыллёвага фонду да АЗП ("Дзяржаўны энергагазнагляд").

Беларускія і расійскія навукоўцы працягваюць аналізаваць перспектыўныя напрамкі сумесных даследаванняў у галіне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць павысіць загрузку блокаў БелАЭС ("Меркаванне спецыяліста"). Вынікі ацэнкі вадароднай выбухаабароны АЭС і новая методыка вызначэння даўгавечнасці бітумных пакрыццяў газаправодаў прадстаўлены ў рубрыцы "Навука – энергетыцы".

Аб развіцці прафесійных кампетэнцый майстра ў сучасных умовах разважаюць аўтары артыкула ў традыцыйнай рубрыцы "Падрыхтоўка кадраў".

Аб новых дзяржаўных і міжнародных стандартах, НПА і ТНПА ў сферы энергетыкі чытайце ў блоку "Стандартызацыя і права". 

Больш падрабязна са зместам часопіса можна азнаёміцца тут

Апошняя змена 24.04.2024