Надрукаваць гэтую старонку
27.12.2023

Чытайце ў снежаньскім нумары часопіса «Энергетычная стратэгія»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Увод у прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС стаў завяршальным этапам будаўніцтва першай у рэспубліцы атамнай станцыі. Гэта гістарычная для краіны і галіны падзея знайшла адлюстраванне ў прывітальных словах Міністра энергетыкі В.М. Каранкевіча і генеральнага дырэктара ДВА «Белэнерга» П.В. Дразда да прафесійнага свята - Дня энергетыка і шырока асветлена ў матэрыялах па выніках візіту Кіраўніка дзяржавы на БелАЭС, а таксама шэрага інтэрв'ю Міністра тэлеканалам і друкаваным СМІ («Дзяржава і грамадства»).

Працягам тэмы сталі артыкулы аб дынаміцы грамадскай думкі па пытаннях развіцця атамнай энергетыкі, лідэрстве ў галіне («Ядзерная энергетыка») і забеспячэнні вадароднай выбухаабароны на БелАЭС («Навука – энергетыцы»).

У ліку іншых акцэнтаў нумара інтэрв'ю першага намесніка генеральнага дырэктара - галоўнага інжынера ДВА «Белэнерга» Ю.А. Шмакава («Электраэнергетыка») і матэрыял, прысвечаны 65-годдзю газавай галіны («Газазабеспячэнне»). Па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі выдання інтэграцыйныя працэсы ў энергетычнай сферы Саюзнай дзяржавы і СНД, сучасныя тэндэнцыі і інавацыі ў сусветнай энергетыцы (Навіны).

Спецыялістаў зацікавяць магчымасці прэдыктыўнай дыягностыкі абсталявання з дапамогай машыннага навучання і нейрасетак («Інфармацыйныя тэхналогіі»), а таксама вопыт лакалізацыі айчынных ІТ-распрацовак на прыкладзе падстанцыі 110 кв «Аульс». Шырокаму колу чытачоў адрасаваны матэрыял аб тым, як у розных краінах маюць намер развіваць вадародную энергетыку («Сусветны досвед»).

Кіраўнікам сярэдняга звяна будуць карысныя артыкулы аб фармаванні культуры бяспекі ў арганізацыі («Бяспека і ахова працы») і асноўных функцыях эфектыўнага кіраўнiка («Падрыхтоўка кадраў»).

У часопісе таксама прадстаўлены каментары да новых галіновых стандартаў і іншых ТНПА, агляды заканадаўчых актаў за лістапад–снежань («Стандартызацыя і права»). Завяршае нумар пералік артыкулаў, апублікаваных у 2023 годзе.

Больш падрабязна са зместам часопіса можна азнаёміцца тут

Апошняя змена 27.12.2023