Надрукаваць гэтую старонку
17.10.2023

Рабатызаваныя сістэмы, найноўшыя лічбавыя рашэнні, тэхналогіі віртуальнай рэальнасці – імпартазамяшчальнае абсталяванне - што пакажуць на выставе «Еnergy Eхpo»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

17 кастрычніка ў Мінску стартуе адно з найбуйнейшых выставачных мерапрыемстваў - XXVII Беларускі энергетычны і экалагічны форум «Energy Expo».

Свае дасягненні на выставе прадставяць вядучыя галіновыя кампаніі і арганізацыі. Усяго будзе прэзентавана больш за 250 розных распрацовак і інавацыйных праектаў.

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з праграмна-вымяральнымі комплексамі і сістэмамі аўтаматызацыі і цыфравізацыі вытворчых працэсаў у газавай галіне і электраэнергетыцы, сучаснымі сродкамі тэлеметрыі для бесперапыннага кантролю працы аддаленага і тэрытарыяльна раззасяроджанага тэхналагічнага абсталявання. Тут таксама можна будзе ўбачыць рабатызаваныя комплексы для тэлеінспецыйнага абследавання інжынерных сістэм, даведацца пра перавагі выкарыстання інавацыйных стоп-сістэм, якія даюць магчымасць выконваць перакладку газаправодаў без адключэння спажыўцоў.

Экспазіцыя ўключае розныя ўзоры імпартазамяшчальнай апаратуры і абсталявання: камплектныя размеркавальныя прылады, лінейная арматура, мікрапрацэсарныя прылады абароны і аўтаматыкі, рэклаузеры, прыборы газааналітычнага кантролю і дыягностыкі газаправодаў, інтэлектуальныя сістэмы кіравання вулічным асвятленнем.

Асобна будуць прадстаўлены праекты па ўкараненні тэхналогій віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, у тым ліку VR-трэнажоры. Ахвотныя змогуць здзейсніць віртуальны тур па аб'ектах энергасістэмы.

Пройдуць майстар класы па прымяненні інавацыйных метадаў 3D-зваркі, аўтаматызаваным праектаванні, прымяненні RFID-пазнак пры маркіроўцы балонаў звадкаванага газу і іншых напрамках.

На асобнай пляцоўцы будзе прадстаўлена спецтэхніка, якая ўваходзіць у аўтапарк арганізацый сістэмы Мінэнерга, у тым ліку мабільныя лабараторыі, абсталяваныя сучасным абсталяваннем і тэхнікай.

Апошняя змена 17.10.2023