Надрукаваць гэтую старонку
21.08.2023

Генеральны дырэктар Беларускай АЭС стаў ганаровым грамадзянінам горада Астраўца!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Так адзначана шматгадовая добрасумленная праца і вялікі асабісты ўклад генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаіла Васільевіча Філімонава ў збудаванне першай беларускай атамнай электрастанцыі, развіццё вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры горада энергетыкаў Астраўца.

Нагрудны знак і пасведчанне ганаровага грамадзяніна былі ўручаны кіраўніку Беларускай АЭС у ходзе мерапрыемстваў з нагоды 555-годдзя горада Астраўца.

Апошняя змена 21.08.2023