Надрукаваць гэтую старонку
02.08.2023

Пераможцы творчага праекта «Nuclear Kids 2023» выступяць у Астраўцы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

«Nuclear Kids» - штогадовы міжнародны творчы праект, у якім прымаюць удзел дзеці супрацоўнікаў прадпрыемстваў атамнай галіны Расіі і замежных партнёраў Дзяржкарпарацыі «Расатам».

Асаблівасць праекта ў тым, што ўсяго за тры тыдні, пад кіраўніцтвам прафесіяналаў, ствараецца новы, унікальны музычны спектакль з якім каманда праекта гастралюе па Расіі і замежжы.

З 2015 года ў праекце прымаюць удзел і дзеці горада Астраўца. А вось выступ у горадзе энергетыкаў Беларускай АЭС пройдзе ўпершыню.

Сёлета 80 таленавітых дзяцей за тры тыдні разам з настаўнікамі і педагогамі паставілі мюзікл «Зорка павінна свяціць». Сярод юных талентаў ёсць і дзеці супрацоўнікаў Беларускай АЭС: Ракаўчук Мікалай, Жаваранак Сафія і Арцем'ева Дар'я.

Мюзікл пройдзе 3 і 4 жніўня 2023 года ў 14:00 і ў 18:00 у шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі па адрасе: г.Астравец, пр-т Энергетыкаў, 2.

Бясплатнае браніраванне квіткоў: https://forms.yandex.ru/u/64c2896802848f08896e0191/

Апошняя змена 02.08.2023