Надрукаваць гэтую старонку
31.07.2023

Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі другім энергаблокам БелАЭС з моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму краіны склаў 1 млрд.63 млн. кВтг.

Гэта першы значны вытворчы вынік працы энергаблока, дасягнуты ў рамках этапу яго доследна-прамысловай эксплуатацыі.

Рэалізацыя этапнай праграмы працягваецца. Паспяхова праведзены работы па асваенні магутнасці другога энергаблока на ўзроўнях 50%, 75%, 90%, 100% ад намінальнай. Праводзяцца выпрабаванні тэхналагічных сістэм і абсталявання. У бліжэйшы час яны будуць праводзіцца на розных рэжымах працы блока, уключаючы яго разгрузку з адключэннем ад сеткі для наступнай ацэнкі характарыстык абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.

З уводам другога энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю атамная станцыя будзе генераваць каля 18,5 млрд. кВтг. электраэнергіі ў год, што дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд. куб. м прыроднага газу.

Апошняя змена 31.07.2023