Надрукаваць гэтую старонку
26.05.2023

У Беларусі стартавала прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі «Кібердзеці»

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі «Кібердзеці» праходзіць у Беларусі з 23 мая па 1 чэрвеня.

Праваахоўнікі правядуць комплекс мерапрыемстваў па інфармаванні насельніцтва аб метадах і спосабах падману непаўналетніх, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі, а таксама акцэнтуюць увагу на тым, у якіх супрацьпраўных дзеяннях удзельнічаюць самі падлеткі і што пагражае за незаконны бізнэс у Інтэрнэце.

Дзецям раскажуць, як абараніцца ад кібербулінгу, грумінгу і секстынгу, нагадаюць правілы бяспечных паводзін у сацсетках і мэсэнджарах, праінфармуюць аб лічбавай гігіене ў анлайн-гульнях.

Кожны павінен разумець: цалкам выдаліць пакінутыя ў Інтэрнэце сляды немагчыма. А абяцаныя арганізатарамі злачынных схем беспакаранасць і ананімнасць - гэта толькі хітрыкі, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю.

Крыніца: МУС

Апошняя змена 26.05.2023