Надрукаваць гэтую старонку
19.05.2023

Магутнасць рэактарнай устаноўкі другога энергаблока БелАЭС павысілі да 50%

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Гэта значны крок у праграме ўводу энергаблока ў эксплуатацыю.

Прымеркаваная да гэтай падзеі цырымонія прайшла 19 мая на БелАЭС з удзелам Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксея Ліхачова.

Як праінфармаваў Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, 13 мая 2023 года другі энергаблок БелАЭС на ўзроўні магутнасці рэактара ў 40% быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны. За мінулы час ім выпрацавана больш за 45 млн.кВтг электраэнергіі.

Кіраўнік Урада наведаў блочны пульт кіравання другога блока атамнай станцыі, дзе яму далажылі аб праведзенай працы. У прысутнасці Прэм'ер-міністра ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі павысілі з 40 да 50%.

У бліжэйшы час спецыялісты працягнуць паэтапнае засваенне магутнасці рэактара блока да 100%. Наперадзе этап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі з шырокім спектрам выпрабаванняў на розных рэжымах працы. Прадугледжваюцца і адключэння блока ад сеткі. Такі фармат даследаванняў - агульнасусветная практыка. Спецыялісты павінны пераканацца, што ўсе сістэмы і абсталяванне працуюць надзейна, у адпаведнасці з праектнымі характарыстыкамі.

Апошняя змена 19.05.2023