Надрукаваць гэтую старонку
17.02.2023

Беларуская АЭС стала пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па пажарнай бяспецы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У дзяржаўным вытворчым аб'яднанні электраэнергетыкі «Белэнерга» падвялі вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па пажарнай бяспецы сярод арганізацый, якія ўваходзяць у склад аб'яднання.

Пераможцы вызначаліся зыходзячы з паказчыкаў стану пажарнай бяспекі. Камісіяй ацэньвалася праца, накіраваная на забеспячэнне пажарнай бяспекі і супрацьпажарнага рэжыму, прафілактыку і папярэджанне пажараў, павышэнне прафесійнага ўзроўню інжынераў па пажарнай бяспецы, вывучэнне і распаўсюджванне станоўчага вопыту ў галіне пажарнай бяспекі.

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая арганізацыя работы па пажарнай бяспецы групы № 2» першае месца заняло дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Пераможцам у намінацыі «Лепшы інжынер па пажарнай бяспецы» прызнаны вядучы інжынер па пажарнай бяспецы групы кантролю бяспекі аддзела тэхнічнай інспекцыі Беларускай АЭС Сяргей Супрановіч.

Апошняя змена 17.02.2023