Надрукаваць гэтую старонку
19.10.2022

З 17 кастрычніка ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»

Крыніца: Белэнерга

Штогадовая рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» пройдзе ў рэспубліцы з 17 кастрычніка па 2 лістапада 2022 года. Удзел у ёй прымаюць прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацабароны, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства ЖКГ і Міністэрства аховы здароўя.

У рамках акцыі будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Апошняя змена 19.10.2022