Надрукаваць гэтую старонку
12.10.2022

Ва ўмовах энергетычнага крызісу попыт на атамную энергію значна ўзрастае

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На гэта звярнуў увагу Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, выступаючы на панэльнай сесіі дзяржкарпарацыі "Расатам" у рамках Расійскага энергетычнага тыдня – паведамляе телеграм-канал Мінэнерга Афіцыйны.

"Ва ўмовах нарастаючага энергетычнага крызісу доступ да надзейнай, экалагічнай, эканамічна выгаднай крыніцы электраэнергіі для многіх дзяржаў стаў прыярытэтным",- адзначыў Віктар Каранкевіч.

Ён нагадаў, што ў 2008 годзе прынята стратэгічнае для Беларусі рашэнне – аб будаўніцтве ўласнай атамнай электрастанцыі. Гэты маштабны праект быў закладзены ў канцэпцыю энергетычнай бяспекі і закліканы істотна павысіць энергетычную самастойнасць краіны.

"Беларусь зрабіла стаўку на развіццё атамнай энергетыкі, якая валодае вялікім інавацыйным і вытворча-тэхналагічным патэнцыялам. Як паказаў час, гэта быў правільны выбар", - падкрэсліў кіраўнік Мінэнерга.

Рэалізацыя праекта дазволіла стварыць магчымасці для задавальнення нарастаючай патрэбнасці ў электраэнергіі як прамысловых прадпрыемстваў, так і насельніцтва. З уводам двух энергаблокаў БелАЭС штогод будзе вырабляць каля 18,5 млрд.кВтг электраэнергіі, або каля 40% ад унутраных патрэб краіны.

Апошняя змена 12.10.2022