Надрукаваць гэтую старонку
27.09.2022

Ваенныя аташэ наведалі інфармацыйны цэнтр АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Члены асацыяцыі ваенных аташэ, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, 27 верасня 2022 г. наведалі інфармацыйны цэнтр АЭС у горадзе Астраўцы.

Візіт ваенных дыпламатаў у інфармацыйны цэнтр стаў часткай азнаямленчай паездкі па краіне, арганізаванай Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.

Гасцямі інфармацыйнага цэнтра сталі прадстаўнікі Балгарыі, Казахстана, Польшчы, Германіі, Расіі, ЗША, Турцыі, Кітая, В'етнама і іншых краін.

Ваенныя аташэ з вялікай цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра, гісторыяй рэалізацыі праекта Беларускай АЭС, яго асаблівасцямі, сістэмамі бяспекі, падрыхтоўкай персаналу для атамнай электрастанцыі і іншымі пытаннямі.

Падчас экскурсіі, таксама, былі закрануты пытанні бягучага стану і перспектыў развіцця атамнай энергетыкі ў свеце.

Працягнуўся візіт ваенных аташэ экскурсіяй па горадзе Астраўцы і наведваннем каталіцкага храма ў аграгарадку Гервяты.

Апошняя змена 27.09.2022