Надрукаваць гэтую старонку
13.09.2022

«Тыдзень нулявога траўматызму» праходзіць на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З 12 па 18 верасня 2022 г. у дзяржаўным прадпрыемстве «Беларуская АЭС» праходзіць «Тыдзень нулявога траўматызму».

У рамках акцыі на прадпрыемстве будзе праведзена інфармаванне персанала аб сутнасці і прынцыпах канцэпцыі «Нулявы траўматызм». Да рэалізацыі гэтай задачы будзе прыцягнута кіраўніцтва АЭС, у асобе першага намесніка генеральнага дырэктара - галоўнага інжынера АЭС, намеснікаў генеральнага дырэктара, намеснікаў галоўнага інжынера, якія прымуць удзел у зборах структурных падраздзяленняў «Візіт лідэра».

Структурным падраздзяленням будзе аказана метадычная і кансультатыўная дапамога па пытаннях аховы працы і рэалізацыі канцэпцыі «Нулявы траўматызм».

Будзе ажыццёўлена прапрацоўка інфармацыі па выкананні патрабаванняў заканадаўства ў частцы аховы працы.

Запланаваны ўзаемаправеркі па ахове працы паміж структурнымі падраздзяленнямі і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на прыняцце вычарпальных мер па недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Апошняя змена 13.09.2022