Надрукаваць гэтую старонку
12.09.2022

Каманда Беларускай АЭС атрымала перамогу ў абласной галіновай спартакіядзе

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

9-10 верасня 2022 года на базе САК «Алімпія» ў г.Ліда прайшла XXVII летняя абласная галіновая спартакіяда сярод работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд. У залік спартакіяды ішлі ачкі, атрыманыя ад выступаў у 6 відах спорту: міні-футбол, валейбол, лёгкаатлетычны крос, стральба, гіравы спорт і більярд.

У актыве каманды беларускіх атамшчыкаў першыя агульнакамандныя месцы ў лёгкай атлетыцы, гіравым спорце, більярдзе, лёгкаатлетычнай эстафеце і другое месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Як вынік – першае агульнакаманднае месца па выніках усіх спаборніцтваў!

Апошняя змена 12.09.2022