Надрукаваць гэтую старонку
27.07.2022

Міністр ЕЭК аб БелАЭС: «Праект уражвае»

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Член Калегіі (Міністр) па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Арзыбек Кожашаў 27 ліпеня наведаў Беларускую атамную станцыю.

Ён азнаёміўся з ходам рэалізацыі праекта па будаўніцтве станцыі, наведаў тэхналагічныя аб'екты і вучэбна-трэніровачны цэнтр БелАЭС.

«Тое, што мы ўбачылі, - уражвае. Вы сфарміравалі дакладную сістэму ў сферы атамнай энергетыкі - ад падрыхтоўкі кадраў да забеспячэння бяспекі станцыі», - сказаў Арзыбек Кожашаў.

БелАЭС - гэта не толькі важкі ўклад ва ўмацаванне энергетычнай бяспекі Беларусі, але і добры імпульс для развіцця эканомікі краіны ў цэлым, дадаў ён.

«Мы будзем выкарыстоўваць беларускі досвед на пляцоўцы ЕАЭС. У вас шмат чаму можна навучыцца», - падкрэсліў Арзыбек Кожашаў.

Апошняя змена 27.07.2022