Надрукаваць гэтую старонку
17.06.2022

Інжынер Беларускай АЭС стаў пераможцам конкурсу ў галіне менеджменту і кантроля якасці

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Малады спецыяліст дзяржаўнага прадпрыемства Беларуская АЭС, інжынер па неразбуральных метадах кантролю лабараторыі вытворчай па дэфектаскапіі і тэхнічным кантролі Аляксей Попелеў стаў пераможцам конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая праца студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» 2021 года.

Высокую ацэнку атрымала дыпломная работа, якую абараніў цяперашні работнік Беларускай АЭС пасля заканчэння навучання ў міждзяржаўнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі Універсітэт».

Дыплом пераможцы Аляксею Попелеву ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў, падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе.

Віншуем пераможцу!

Упэўнены, што дапытлівы склад розуму, здольнасць да аналітычнага мыслення і мэтанакіраванасць маладога спецыяліста будуць у поўнай меры запатрабаваны ў яго прафесійнай кар'еры на Беларускай АЭС.

Апошняя змена 17.06.2022