Надрукаваць гэтую старонку
15.06.2022

У Год гістарычнай памяці работнікі Беларускай АЭС падарожнічаюць па Беларусі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прафсаюзны камітэт прадпрыемства арганізаваў чарговую экскурсію для працаўнікоў атамнай электрастанцыі. Дзевяноста супрацоўнікаў Беларускай АЭС і членаў іх сем'яў здзейснілі займальную і пазнавальную экскурсію ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі – тысячагадовы Гродна.

Знаёмства з горадам і яго славутасцямі пачалося з Вялікай Траецкай вуліцы (былой Жыдоўскай), на якой размешчана Вялікая Харальная сінагога - адна з найстарэйшых сінагог ва ўсёй Еўропе. У ваенны час найпрыгажэйшы будынак сінагогі аказаўся ў самым цэнтры яўрэйскага гета. У ёй утрымліваліся вязні перад адпраўкай у канцлагеры.

Экскурсія працягнулася ў гістарычным цэнтры горада: Старым і Новым замках, касцёле Францішка Ксаверыя.

Работнікі Беларускай АЭС пабывалі ў самым вялікім праваслаўным храме горада - Свята-Пакроўскім кафедральным саборы, у якім захоўваецца цудатворны абраз «Казанскай Божай маці».

Госці з Астраўца таксама наведалі адзіны лютэранскі храм Беларусі - кірху Святога Іаана. У храме знаходзіцца самы стары анкерны гадзіннік Еўропы. У сценах кірхі ўдзельнікі экскурсіі пачулі адзін з найлепшых арганаў Беларусі.

Асобае месца ў падарожжы заняла экскурсія ў размешчаную на беразе Нёмана жамчужыну дойлідства 12 стагоддзя, найстарэйшы храм Беларусі - Каложскую (Свята-Барысаглебскую) царкву.

Выдатная паездка пакінула незабыўныя ўспаміны пра найпрыгожы куток роднай Беларусі.

Апошняя змена 15.06.2022