Надрукаваць гэтую старонку
15.02.2022

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначылі на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Штогод 15 лютага адзначаецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі вайсковец пакінуў тэрыторыю Аўганістана.

На Беларускай атамнай электрастанцыі працуюць сем чалавек, у чыіх лёсах быў Афганістан. Напярэдадні памятнай даты, 14 лютага, у цёплай абстаноўцы, у адрас воінаў-інтэрнацыяналістаў прагучалі словы ўдзячнасці.

«Час адлучае нас ад тых страшных падзей, аднак мы памятаем, што воіны-інтэрнацыяналісты здзейснілі сапраўдны подзвіг, выконваючы свой абавязак удалечыні ад родных і блізкіх. Яны – героі, гонар краіны, а іх бязмежная смеласць, вернасць абавязку, сіла духу і адвага прадстаўляюць годны прыклад для сучаснай моладзі», - сказала кіраўніца групы ідэалагічнай працы Святлана Шушкевіч.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства таксама выказала словы падзякі і ўручыла памятныя падарункі мужчынам.

«Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» выказвае ўдзячнасць воінам-інтэрнацыяналістам. Вы з гонарам і годнасцю вытрымалі гэта выпрабаванне і па праве заслужылі ўсеагульную павагу! Дзякуй вам за бясстрашнасць і адвагу, якія вы праявілі ў гарачых кропках. Жадаем міру, дабра і здароўя, няхай побач з вамі заўсёды будуць блізкія людзі!» - адзначыла старшыня прафсаюзнай пярвічкі атамнай станцыі Марына Пылінская.

15 лютага прадстаўнікі БелАЭС - удзельнікі падзей на зямлі Афганістана прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 33-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Рэспублікі Афганістан, а таксама ў цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. У мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі мясцовых органаў улады, дэпутаты, воіны-афганцы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.

Апошняя змена 15.02.2022