Надрукаваць гэтую старонку
18.01.2022

На Беларускай АЭС абмяркоўваюць праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У Рэспубліцы Беларусь працягваецца ўсенароднае абмеркаванне праекта Асноўнага Закона краіны. Дыялогавыя пляцоўкі, прысвечаныя зменам, прапанаваным у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, актыўна праходзяць на тэрыторыі ўсёй краіны.

17 студзеня 2022 года праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абмеркавалі на Беларускай АЭС.

У ходзе сходу пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» М. В. Філімонава, работнікі атамнай электрастанцыі былі праінфармаваны аб асноўных зменах і дапаўненнях, уключаных у праект Канстытуцыі, а таксама аб парадку збору і абагульнення водгукаў грамадзян па праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання.

Апошняя змена 18.01.2022