Надрукаваць гэтую старонку
08.12.2021

Член Савета Рэспублікі сустрэўся з калектывам вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтву Сівец Сяргей Міхайлавіч 8 снежня 2021 г. сустрэўся з працоўным калектывам вучэбна-трэніровачнага цэнтра Беларускай АЭС.

У сустрэчы прыняў удзел старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Яраслававіч Шалудзін.

Сенатар распавёў работнікам Беларускай АЭС аб працы Канстытуцыйнай камісіі, парадку прыняцця Канстытуцыі і найбольш значных зменах, прадугледжаных у праекце Асноўнага закона краіны.

Асаблівую ўвагу С.М. Сівец надаў пытанням сацыяльнай і маладзёжнай палітыкі, захаванню гістарычнай памяці, якія знайшлі адлюстраванне ў праекце новай Канстытуцыі.

Апошняя змена 08.12.2021