У прэс-рэлізе ENSREG, размешчаным на яго афіцыйным сайце, адзначаецца значны прагрэс беларускага боку ў рэалізацыі Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў БелАЭС. Пры гэтым у Плане знайшлі адлюстраванне ўсе рэкамендацыі ENSREG 2018 года, якія былі сфармуляваны па выніках партнёрскай праверкі Нацыянальнага даклада аб стрэс-тэстах Беларускай АЭС. У прэс-рэлізе таксама падкрэсліваецца, што структура і змест Нацыянальнага плана дзеянняў Беларусі па стрэс-тэстах БелАЭС адпавядалі патрабаванням стрэс-тэстаў ЕС.