Надрукаваць гэтую старонку
09.11.2021

Падпісана міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў галіне перавозкі ядзерных матэрыялаў

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

8 лістапада 2021 года Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч і генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў падпісалі пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне перавозкі ядзерных матэрыялаў.

Дакумент заключаны ў рамках рэалізацыі саюзнай праграмы ў галіне атамнай энергетыкі, зацверджанай кіраўнікамі дзяржаў 4 лістапада.

Пагадненне вызначае парадак перавозкі ядзерных матэрыялаў паміж краінамі.

Падчас сустрэчы, якая адбылася ў Маскве, Віктар Каранкевіч і Аляксей Ліхачоў абмеркавалі ход рэалізацыі праекта па будаўніцтве БелАЭС, а таксама пытанні далейшага супрацоўніцтва Беларусі і дзяржкарпарацыі «Расатам».

Апошняя змена 09.11.2021