Надрукаваць гэтую старонку
25.10.2021

Эксперты МАГАТЭ пачалі працу на БелАЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Місія МАГАТЭ па эксплуатацыйнай бяспецы (Pre-OSART) прыступіла да працы на пляцоўцы БелАЭС.

У рамках ацэнкі выканання беларускім бокам раней выдадзеных МАГАТЭ рэкамендацый і прапаноў па пытаннях эксплуатацыйнай бяспекі экспертная група вывучыць адпаведныя матэрыялы, а таксама наведае тэхналагічныя аб'екты станцыі.

Праца будзе арганізавана па 11 напрамках: «Лідэрства і ўпраўленне бяспекай», «Эксплуатацыя», «Тэхнічнае абслугоўванне», «Тэхнічная падтрымка», «Навучанне і кваліфікацыя», «Радыяцыйная абарона», «Хімія», «Абмен вопытам эксплуатацыі», «Упраўленне аварыямі», «Аварыйнае планаванне і рэагаванне», «Увод у эксплуатацыю».

Кіраўнік экспертнай групы Юрый Мартыненка перад пачаткам працы місіі падзякаваў беларускаму боку за супрацоўніцтва: «Мы бачым гэта запрашэнне як індыкатар прыхільнасці вашых рэгулюючых органаў і Беларускай АЭС дасягненню найвышэйшых узроўняў па ўсіх відах бяспекі ў сферы ядзернай энергетыкі».

Апошняя змена 25.10.2021