Надрукаваць гэтую старонку
12.10.2021

Беларуская АЭС пачала працу на EnergyExpo' 2021

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» прымае ўдзел у мерапрыемствах XXV юбілейнага Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму і Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», якія адкрыліся сёння ў Футбольным манежы на праспекце Пераможцаў, 20/2 горада Мінска.

Стэнд Беларускай АЭС прадстаўлены ў аб'яднанай экспазіцыі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Адразу пасля афіцыйнага адкрыцця форуму стэнд наведаў Міністр энергетыкі В. М. Каранкевіч.

Намеснік галоўнага інжынера атамнай электрастанцыі па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню АЭС Б.П. Парамонаў адказаў на пытанні журналістаў, якія асвятляюць ход мерапрыемства.

Прадстаўнікі Беларускай АЭС таксама прымуць удзел у працы круглага стала «Эканамічныя і экалагічныя аспекты ядзернай энергетыкі» і іншых мерапрыемствах форуму.

Апошняя змена 12.10.2021

Галерэя малюнкаў