Надрукаваць гэтую старонку
14.09.2021

Спартыўная перамога Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Зборная каманда Беларускай АЭС, упершыню ў сваёй гісторыі, атрымала перамогу ў ХХVI летняй абласной галіновай спартакіядзе, прысвечанай 90-годдзю Беларускай энергасістэмы.

Спартакіяда прайшла 11-12 верасня 2021 г. на базе спартыўных збудаванняў санаторыя «Энергетык». У спаборніцтвах прынялі ўдзел 12 каманд.

Агульнакамандны залік вызначаўся па выніках выступленняў у сямі відах спорту: міні-футболе; лёгкай атлетыцы, гіравым спорце, більярдзе, валейболе, плаванні і стральбе. 

Найбольш паспяхова Беларускія атамшчыкі выступілі ў спаборніцтвах па міні-футболе, лёгкай атлетыцы, гіравым спорце і більярдзе. У гэтых відах спартсменам з Беларускай АЭС не было роўных.

Валейбалісты занялі трэцяе месца. Плыўцы і стралкі – пятае і восьмае месцы адпаведна.

Як вынік - першае агульнакаманднае месца!

Чарговая спартыўная перамога каманды Беларускай АЭС!

Апошняя змена 14.09.2021