Надрукаваць гэтую старонку
10.09.2021

Трэніроўкі па эвакуацыі работнікаў прайшлі на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» 3 і 10 верасня ў дзяржаўным прадпрыемстве «Беларуская АЭС» прайшлі трэніроўкі па эвакуацыі работнікаў з будынкаў вучэбна-трэніровачнага цэнтра і адміністрацыйна-лабараторнага корпуса. Эвакуацыя прайшла з прыцягненнем работнікаў Астравецкага РАНС.

Сігналам для эвакуацыі паслужыла спрацоўка ручнога пажарнага апавяшчальніка сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.

У ходзе эвакуацыі была задзейнічана сістэма апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары.

Усяго з будынка было эвакуявана больш за 500 работнікаў. Эвакуацыя прайшла арганізавана, у рамках адведзенага нарматывам часу.

Апошняя змена 10.09.2021