Надрукаваць гэтую старонку
09.09.2021

Кіраўнік «Расатама» наведаў Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксей Ліхачоў 9 верасня 2021 г. з рабочым візітам наведаў Беларускую АЭС.

На вытворчай пляцоўцы атамнай электрастанцыі з кіраўніком «Расатама» сустрэліся намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Міхадзюк, намеснік міністра МНС Анатоль Даўгалевец, генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Павел Дрозд, начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Вольга Лугоўская, генеральны дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў, кіраўнікі і спецыялісты падрадных арганізацый.

Абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў рамках праекта па будаўніцтву Беларускай АЭС.

Апошняя змена 09.09.2021