Надрукаваць гэтую старонку
24.08.2021

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з працоўным калектывам Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

24 жніўня 2021 г. з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар Збігневіч Свіло.

Дэпутат распавёў супрацоўнікам БелАЭС аб структуры і арганізацыі працы заканадаўчага органа нашай краіны, падрабязна спыніўся на дзейнасці Парламента па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і акцэнтаваў увагу на іх змесце.

У заключэнні сустрэчы Віктар Збігневіч адказаў на пытанні прысутных.

Апошняя змена 24.08.2021