Надрукаваць гэтую старонку
29.04.2021

Маладзёжны атамны форум «ProAtom» пройдзе ў Мінску 20 мая

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Форум накіраваны на прасоўванне ў маладзёжным асяроддзі інфармацыі аб развіцці атамнай энергетыкі, рэалізацыі праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі, праграмах падрыхтоўкі кадраў для галіны, а таксама магчымасцях працаўладкавання маладых спецыялістаў, якія атрымалі профільную адукацыю.

У мерапрыемстве прымуць удзел найбуйнейшыя вну краіны – БДУ, БНТУ, БДУІР, БДМУ, МДЭУ ім. А. Д. Сахарава, а таксама Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж і школы г.Мінска.

Перад удзельнікамі форуму выступяць вядучыя эксперты атамнай галіны, якія раскажуць аб сферах прымянення ядзерных тэхналогій, бяспецы сучасных атамных электрастанцый, праграмах навучання і перападрыхтоўкі персаналу для галіны, у тым ліку ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва.

Праграма форуму прадугледжвае майстар-класы, інтэрактывы, гульнявыя пляцоўкі і віктарыны. Акрамя таго, у дзень форуму будзе працаваць выстава дасягненняў атамнай энергетыкі і звязаных з ёй кірункаў. Свае экспазіцыі прадставяць ДВА «Белэнерга», дзяржкарпарацыя «Расатам», РУП «Беларуская атамная электрастанцыя», Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, ПА «Беларуснафта», Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржатамнагляд, кампанія «Атамтэх», ВНУ.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства энергетыкі сумесна з ДВА «Белэнерга», дзяржкарпарацыяй «Расатам» і РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» пры садзейнічанні Міністэрства адукацыі.

Апошняя змена 29.04.2021