Надрукаваць гэтую старонку
28.04.2021

Хімікі пабывалі ў гасцях у энергетыкаў

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

27 красавіка 2021 г. інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведала вялікая група работнікаў ААТ «Гродна Азот».

У складзе групы знаходзіліся прадстаўнікі розны прафесій і структурных падраздзяленняў прадпрыемства, якія прыбылі на Беларускую АЭС з мэтай атрымання поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі аб першай у краіне атамнай электрастанцыі.

Падчас экскурсіі па iнфармацыйным цэнтры АЭС работнікі «Гродна Азот» даведаліся пра тое, як працуе станцыя, убачылі, як выглядае ядзернае паліва – зразумела на прыкладзе макета – і як праходзіць працэс яго вырабу.

Вядома, вялікую цікавасць выклікала інфармацыя аб бяспецы атамнай электрастанцыі і яе ўплыве на навакольнае асяроддзе.

Таксама гасцям інфармацыйнага цэнтра распавялі аб бягучым стане энергаблока №1, які знаходзіцца на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі.

Значны час выклікалi зносіны на тэму арганізацыі працы і адпачынку на прадпрыемстве, медыцынскага абслугоўвання работнікаў Беларускай АЭС, сацыяльных умоў, дзейнасці грамадскіх арганізацый і іншых пытанняў, якія, па-за ўсякім сумневам, прадстаўлялі ўзаемную цікавасць для прадстаўнікоў двух найбуйнейшы прадпрыемстваў Гродзеншчыны.

Апошняя змена 28.04.2021