Надрукаваць гэтую старонку
19.04.2021

На БелАЭС даставілі ядзернае паліва для другога энергаблока

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

19 красавіка на пляцоўку БелАЭС прыбыў склад з цеплавыдзяляльнымі зборкамі са свежым ядзерным палівам для другога энергаблока.

У адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам спецыялісты БелАЭС сумесна з генеральным падрадчыкам - АТ IК «АСЭ» - забяспечаць прыёмку паліва, а таксама правядзенне яго ўваходнага кантролю.

Да пачатку загрузкі ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока цеплавыдзяляльныя зборкі будуць захоўвацца ў сховішчы свежага ядзернага паліва.

Апошняя змена 19.04.2021