Надрукаваць гэтую старонку
16.04.2021

Беларускі вопыт вывучаюць у Турцыі

Крыніца: Отдел информации и общественных связей

З 14 па 15 красавіка вучэбна-трэніровачны цэнтр Беларускай АЭС наведалі з рабочым візітам прадстаўнікі АТ «Акую Нуклеар» (Турцыя), АТ «Русатам сэрвіс» і АНА ДПА «Тэхнічная акадэмiя Расатама» з мэтай вывучэння вопыту па планаванні, арганізацыі і ўліку навучання ў працэсе падрыхтоўкі персаналу.

Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з абсталяваннем вучэбна-трэніровачнага цэнтра Беларускай АЭС, разгледзелі магчымыя напрамкі сумеснага супрацоўніцтва па выкарыстанні вопыту падрыхтоўкі і падтрымання кваліфікацыі персаналу Беларускай АЭС з выкарыстаннем камп'ютарных навучальных сістэм, вучэбна-метадычных дакументаў і тэхнічных сродкаў навучання.

Апошняя змена 16.04.2021