Надрукаваць гэтую старонку
26.02.2021

З моманту ўключэння ў сетку на першым энергаблоку БелАЭС выпрацавана каля 1,5 млрд. кВтч электраэнергіі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Зараз на першым блоку БелАЭС праходзіць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, праводзяцца адпаведныя выпрабаванні і рэгламентныя работы з наступным пераходам да комплекснага апрабавання абсталявання блока на намінальнай магутнасці, якое будзе арганізавана на працягу 15 сутак. Пасля яго завяршэння ва ўстаноўленым парадку блок будзе прыняты прыёмачнай камісіяй у прамысловую эксплуатацыю.

Гатоўнасць другога энергаблока - 78%. У цяперашні час тут выконваецца мантаж асноўнага абсталявання, тэхналагічных трубаправодаў, пракладка кабельнай прадукцыі.

Апошняя змена 26.02.2021