Надрукаваць гэтую старонку
24.02.2021

Ваеннаслужачым – аб бяспецы АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праграмы «Адзінага дня бяспекі», які праходзіць у краіне з 22 лютага па 1 сакавіка 2021 года, інфармацыйны цэнтр АЭС наведалі вайскоўцы вайсковай часці 7434 унутраных войскаў МУС, якая выконвае баявое дзяжурства па ахове Беларускай АЭС.

У інфармацыйным цэнтры вайскоўцам распавялі аб асноўных аб'ектах атамнай электрастанцыі, асаблівасцях праекта і прадугледжаных у ім сістэмах бяспекі. Наведвальнікі цэнтра даведаліся аб тым, як вырабляецца ядзернае паліва і радыёактыўныя адходы перапрацоўваюцца, атрымалі адказы на цікавячыя пытанні, а ў падарунак -- інфармацыйныя буклеты аб Беларускай АЭС.

Апошняя змена 24.02.2021