Надрукаваць гэтую старонку
12.10.2020

На першым энергаблоку БелАЭС паспяхова запушчана ланцуговая рэакцыя

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

У рэактары першага энергаблока Беларускай атамнай электрастанцыі пачалася кіраваная ланцуговая рэакцыя дзялення.

У адпаведнасці з графікам збудаванні БелАЭС, на першым энергаблоку паспяхова запушчана ланцуговая рэакцыя, рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці. Такім чынам пакладзены пачатак жыццёвага цыклу рэактара.

У найбліжэйшы час на першым энергаблоку правядуць комплекс даследаванняў, якія дазволяць пацвердзіць надзейнасць усёй сістэмы ядзерна-фізічнага кантролю і ядзернай бяспекі рэактарнай устаноўкі. Наступным этапам стане энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006» паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам».

Апошняя змена 12.10.2020