Надрукаваць гэтую старонку
07.09.2020

На першым энергаблоку БелАЭС пачаліся гідравыпрабаванні рэактарнай устаноўкі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

На першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі прыступілі да гідраўлічных выпрабаванняў рэактарнай устаноўкі.

Падчас гідравыпрабаванняў будзе праверана праца галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі. Паспяховае завяршэнне гідравыпрабаванняў дазволіць перайсці да наступных подэтапаў праграмы - разагрэву першага контуру рэактара да намінальных параметраў, вызначэнні яго гідраўлічных характарыстык і наступнаму вываду рэактара на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці.

Энергетычны пуск першага энергаблока плануецца ў чацвёртым квартале 2020 года.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам». Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Станцыя адпавядае патрабаванням бяспекі МАГАТЭ.

Апошняя змена 07.09.2020