Надрукаваць гэтую старонку
07.09.2020

Ваеннаслужачым аб бяспецы АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках «Адзінага дня бяспекі», які праходзіць у Беларусі з 1 верасня 2020 г., супрацоўнікі аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» наведалі воінскія часці, якія ажыццяўляюць баявое дзяжурства па ахове Беларускай атамнай электрастанцыі.

Інфармацыйныя мерапрыемствы адбыліся 4 верасня 2020 г. у вайсковай часці 7434 Унутраных войскаў Беларусі і 1146-й гвардзейскім зенітным ракетным палку.

Супрацоўнікі аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў распавялі вайскоўцам аб выбары пляцоўкі для збудавання атамнай электрастанцыі, праекце Беларускай АЭС, прадугледжаных у ім сістэмах бяспекі, стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, а таксама адказалі на пытанні.

Апошняя змена 07.09.2020