Надрукаваць гэтую старонку
31.08.2020

«Адзіны дзень бяспекі»: інфармацыйны цэнтр АЭС запрашае!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

1 верасня 2020 г. у Беларусі стартуе акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

У рамках акцыі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС у г. Астраўцы запрашае арганізаваныя групы навучэнцаў, працоўных калектываў, а таксама грамадзян усіх узроставых катэгорый у індывідуальным парадку на цікавыя і пазнавальныя экскурсіі.

Падчас экскурсіі супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра АЭС у даступнай форме раскажуць аб бяспецы атамнай электрастанцыі, ўплыве АЭС на навакольнае асяроддзе, стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам.

Усе экскурсіі бясплатныя.

Кожнаму наведвальніку - інфармацыйны, ілюстраваны буклет у падарунак!

Распарадак працы і кантакты інфармацыйнага цэнтра АЭС тут

Апошняя змена 31.08.2020