Надрукаваць гэтую старонку
20.08.2020

Віктар Каранкевіч наведаў РУП «БелАЭС»

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь 19 жніўня 2020 года наведаў беларускую атамную электрастанцыю. Кіраўнік ведамства азнаёміўся з ходам работ на першым энергаблоку, дзе пасля загрузкі ў рэактар ядзернага паліва вядуцца неабходныя выпрабаванні для пераходу да аднаго з ключавых этапаў праекта — энергетычнага пуску. Работы выконваюцца ў адпаведнасці з графікам.

Міністр таксама пагутарыў з работнікамі станцыі - сітуацыя ў калектыве спакойная, рабочая. Абмеркаваны ключавыя задачы на бліжэйшую перспектыву.

Як паведамлялася, энергетычны пуск рэактара першага энергаблока з уключэннем у беларускую энергасістэму плануецца ў чацвёртым квартале 2020 года.

Апошняя змена 20.08.2020