Надрукаваць гэтую старонку
19.08.2020

Мінэнерга зацверджаны правілы эксплуатацыі гідратэхнічных збудаванняў і прылад для энергетычных патрэб

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2020 года № 22 зацверджаны правілы эксплуатацыі гідратэхнічных збудаванняў і прылад для энергетычных (гідраэнергетычных і цеплаэнергетычных) патрэб. Дакумент уступае ў сілу 13 лістапада 2020 года.

Правілы вызначаюць парадак эксплуатацыі гідратэхнічных збудаванняў і прылад для энергетычных (гідраэнергетычных і цеплаэнергетычных) патрэб і распаўсюджваюцца на гідратэхнічныя збудаванні гідраэлектрастанцый і аб'ектаў цеплаэнергетыкі.

Азнаёміцца і замовіць дакумент можна ў ЭІС «Энергадакумент» (energodoc.by), а таксама ў інфармацыйна-выдавецкім цэнтры ААТ «Эканомэнерга» (220088, г. Мінск, вул. Захарава, 59, к. 104, тэл / факс: 286 08 28, 293 46 82, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

Апошняя змена 19.08.2020