Надрукаваць гэтую старонку
09.06.2020

Беларусь гатова падзяліцца з Венгрыяй вопытам у будаўніцтве АЭС - Лукашэнка

Крыніца: БелТА

Беларусь гатова падзяліцца сваім вопытам у будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі перамоў з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цяперашні час у Венгрыі сумесна з расійскім бокам рэалізуецца праект, аналагічны беларускаму. Гаворка ідзе аб будаўніцтве двух новых энергаблокаў АЭС "Пакш".

"Вы будуеце такую ж атамную станцыю, як мы пабудавалі і заканчваем будаўніцтва ў Астраўцы. Першы блок будзе ўведзены літаральна днямі. Гэта (будаўніцтва новых энергаблокаў. - заўв. БЕЛТА) вельмі важна для Венгрыі. У нас ёсць каласальны вопыт сумеснага будаўніцтва АЭС з расіянамi. Скажу больш: нашы будаўнікі яе пабудавалі самі пад патранатам і інжынірынгавым кантролем Расiі. Таму ў нас ёсць вопыт. Расiяне вельмі задаволены нашымі будаўнікамі і запрашаюць нас будаваць такія станцыі за мяжой, перш за ўсё ў Егіпце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прапанаваў, што, калі Венгрыі будзе патрэбна кансультацыя і дапамога ў гэтым пытанні, беларускі бок гатовы яе аказаць. "Думаю, у вас сваіх хапае, прытым класных будаўнікоў. Вы самі справіцеся. А вось па нюансах будаўніцтва падобнай станцыі, думаю, вы скарыстаецеся нашай дапамогай і падтрымкай", - адзначыў ён.

Апошняя змена 09.06.2020