Надрукаваць гэтую старонку
04.06.2020

Віктар Каранкевіч правёў прыём грамадзян

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

3 чэрвеня 2020 года міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч правёў прыём грамадзян.

Адно з паступіўшых пытанняў датычылася падлучэння да электрычных сетак індывідуальных домаўладанняў. У прыватнасці, жыхарка Мінска пацікавілася магчымасцю выкарыстання электраэнергіі для ацяплення жылога дома. Міністр уважліва выслухаў зварот, дэталёва азнаёміўся з сітуацыяй. «Пастараемся адшукаць тэхнічную магчымасць для вырашэння вашага пытання», - адзначыў ён.

Падчас прыёму таксама паступілі звароты, якія тычыліся пытанняў працы цеплавых пунктаў шматкватэрных дамоў, разлікаў за спажываемую суб'ектамі гаспадарання электраэнергію.

На ўсе пытанні Віктар Каранкевіч даў неабходныя тлумачэнні, а звароты, якія патрабуюць дэталёвага вывучэння, - узяў на асабісты кантроль.

Апошняя змена 04.06.2020