Надрукаваць гэтую старонку
10.01.2020

Школа «атамных» экскурсаводаў пачынае працу

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навучэнцы гімназіі №1 горада Астраўца рыхтуюцца да правядзення экскурсій у інфармацыйным цэнтры АЭС.

З 2009 года інфармуе жыхароў і гасцей горада Астраўца аб атамнай энергетыцы і збудаванні Беларускай АЭС інфармацыйны цэнтр атамнай электрастанцыі. Кожны дзень гасцямі цэнтра становяцца 2-3 экскурсійныя групы, а ўсяго яго наведала больш за 20 тысяч чалавек.

Экскурсіі для наведвальнікаў праводзяць супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС». Аднак, мяркуючы па ўсім, у хуткім часе ў іх з'явяцца добраахвотныя памочнікі з ліку навучэнцаў гімназіі, якая знаходзіцца па суседстве з інфармацыйным цэнтрам.

З ініцыятывай падрыхтоўкі юных экскурсаводаў выступіла адміністрацыя ўстановы адукацыі, а ў інфармацыйным цэнтры яе горача падтрымалі.

10 студзеня 2019 г. адбыўся першы занятак з хлопцамі, якія жадаюць лепей вывучыць беларускую АЭС і перадаць свае веды сваім жа аднагодкам. І хоць, у сувязі з канікуламi і спадарожнiчаючымi ім паездкамі да дзядуль і бабуль, першы занятак наведала толькі два чалавека, як кажуць, ліха бяда – пачатак. Ужо да наступнага занятку каманда экскурсаводаў абяцае павялічыцца, каб з часам «падставіць плячо» супрацоўнікам інфармацыйнага цэнтра АЭС у зносінах з юнымі наведвальнікамі, якія складаюць значную частку гасцей інфацэнтра.

Апошняя змена 10.01.2020