Надрукаваць гэтую старонку
21.08.2019

Міжнародная экалагічная экспедыцыя паспяхова завяршыла працу на БелАЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Міжнародная экспедыцыя паспяхова завяршыла працу па замерах «нулявога фону» на тэрыторыі, прылеглай да пляцоўкі збудавання Беларускай АЭС у Астравецкім раёне. У ходзе экспедыцыі, якая праходзіла з 15 па 20 жніўня 2019 года, былі выкананы ўсе запланаваныя мерапрыемствы. Палявая гама-спектраметрычная здымка праведзена больш чым у 200 кропках вакол перыметра пляцоўкі Беларускай АЭС і берагавой лініі рэк Полпе і Вілія, вымеранае дно і вада ў кантрольным створы-вусце ракі Полпе, кропках водазабору і скіду ракі Вілія. Вымярэннi дапоўнены пешаходнай і аўтамабільнай гама-здымкай, што дазволіла пашырыць плошчу абследавання.

Адабраны пробы паветра, вады, глебы, донных адкладаў і расліннасці для лабараторных даследаванняў. Дзве паветрафiльтруючыя ўстаноўкі для адбору пробаў радыеактыўных аэразоляў і газападобнага радыеактыўнага ёду былі размешчаны на штатным пункце назіранняў на метэаралагічнай станцыі Маркуны. Разам з гэтым былі адабраны пробы для вызначэння ў паветры радыеактыўнага вугляроду і трыція. Аб'ём пракачанага паветра склаў больш за 30 тыс. куб. метраў.

Найбольш эфектыўным выкарыстаннем атрыманых замераў «нулявога фону» можа стаць правядзенне сістэматычных назіранняў за радыёэкалагічнай сітуацыяй у дадзеным раёне. Паўторныя вымярэння мэтазгодна правесці праз год пасля фізічнага пуску Беларускай АЭС з прыцягненьнем прадстаўнікоў зацікаўленай грамадскасці.

Практычны вопыт і вынікі праведзенага грамадскага прадэксплуатацыйнага абследавання могуць быць тыражаваны на іншых ядзерна - і радыяцыйна-небяспечных аб'ектах у розных краінах.

Апошняя змена 21.08.2019